Видеореклама в транспорте Прямая почтовая реклама Рекламная игра. Заря
Мар 25

Актывісты абласной арганізацыі БСДП у Берасці правялі шэраг акцый прысвечанных абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.

День воли в Бресте. Акция БСДП

Спачатку традыцыйна сацыял-дэмакраты разам з прадстаўнікамі грамадскасці на Трышынскіх могілках ушанавалі памяць Адама Трыпуса, беларускага афіцэра, настаўніка, дзяяча Беларускай Народнай Рэспублікі.
З прамовай выступіў берасцейскі гісторык і краязнаўца Ігар Бараноўскі, які распавеў пра лёс берасцейскіх прадстаўнікоў БНР.

Затым сацыял-дэмакраты на пешаходнай вуліцы ў цэнтры горада правялі інфармацыйную акцыю.

День воли в Бресте. Акция БСДП
День воли в Бресте. Акция БСДП

“Да ўгодкаў абвяшчэння БНР мы выдалі адмысловы бюлетэнь прысвечаны менавіта гістарычным падзеям 1918 года. Асобны акцэнт зроблены на тое, што менавіта беларускія сацыялісты і сацыл-дэмакраты стаялі ля вытокаў абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці. Мы віншавалі берасцейцаў з Днём Волі, распаўсюджвалі нашы бюлетэні і ўлеткі аб выніках дзейнасці абласной арганізацыі БСДП, запрашалі да супрацоўніцтва і ўступленню ў нашы шэрагі. Некалькі жыхароў горада паабяцалі прыйсці ў офіс абласной арганізацыі БСДП. У сёнешніх умовах мы павінны вынесці ўрокі з тых трагічных падзей, якія затым наступілі, як для лідэраў БНР, так і для самой дзяржавы. Мы лічым, што сучасная партыя павінна абапірацца на шырокую падтрымку мэтавых груп, праяўляць сябе, як абаронца сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян і безумоўна адстойваць вышэйшыя каштоўнасці – незалежнасць і суверэнітэт Беларусі” – каментуе вынікі акцыі старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі.

День воли в Бресте. Акция БСДП

Нагадаем, што раней абласная арганізацыя БСДП звярнулася да мясцовых органаў улады з прапановай ушанаваць памяць братоў Цвікевічаў, якія нарадзіліся і выраслі ў Берасці.

День воли в Бресте. Акция БСДП

Прэсс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП

Теги:

----------------------
Поделитесь новостью с друзьями:

Интересные записи по теме:

Написать ответ

Прикрепить изображение (до 2Мб)

Есть 2 коммент. к “25.03 — Дзень Волі ў Берасці (фота)”

  1. Евгений :

    Thumb up 0 Thumb down 0

    Саня Ш, В этом году в Минске возле т/ц Рига опять скакали... И для большей схожести с прототипом — стадом и хоровым блееньем... Только непонятно каких «хероев» славили? И причем Украина?

  2. Саня Ш :

    Thumb up 0 Thumb down 2

    Молодцы, всё прекрасно сделали. А то в прошлом году в Минске скакали как придурки и «Слава Украине» орали.