Реклама в транспорте Прямая почтовая реклама Новости читателей 21 июня Брест
Фев 10

Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі будаўніцтва Заходняга абходу.

Строительство Западного обхода

Брэсцкі віядук дазволіць аптымізаваць транспартныя плыні паміж левым і правым берагам Мухаўца

Пуцеправод даўжынёй 2,7 кіламетра і шырынёй каля трыццаці метраў павінен вырашыць транспартныя пытанні ў заходняй частцы абласнога цэнтра.

Грандыёзнасць праекта ўражвае: толькі на першым з трох этапаў у зямлю заб'юць каля тысячы паляў для 12 апор будучага пуцеправода. А што будзе далей? Карэспандэнт «Р» першай пабывала на месцы маштабнай будоўлі.

Месца, дзе пачынае расці пуцеправод, мясцовыя жыхары ведаюць добра. Калісьці тут размяшчаліся шматтонныя рэзервуары нафтабазы «Брэстаблнафта- прадукт». У 2008 годзе ў адзін з іх патрапіла шаравая маланка. Тады разгарэўся вялікі пажар — тушылі яго паўсотні адзінак спецтэхнікі і тры пажарныя цягнікі. Пасля здарэння гіганцкія рэзервуары з палівам перанеслі далей ад жылых кварталаў. І сёння на гэтай тэрыторыі ва ўсю моц працуюць будаўнікі.

Часовая пад'язная дарога, бытавы гарадок, перанос існуючых сетак за межы тэрыторыі забудовы. У першым, так званым падрыхтоўчым перыядзе будаўніцтва абыходу задзейнічаны каля 50 работнікаў ААТ «Будтрэст № 8» (філіялы СУ-32 і СУ-158), 10 спецыялістаў брэсцкага філіяла ААТ «Мостабуд». Тузін спецыялістаў з будаўніча-мантажнага цягніка-391.

Адна апора ўжо гатовая. Начальнік будоўлі Дзмітрый Ганчук распавядае:

— Яе падмурак — гэта 88 паль па 10 метраў даўжынёй кожная, далей ідуць 130 «кубоў» бетону, потым 3 маналітных калоны і маналітны рыгель. Паміж апорамі ўкладваюцца бэлькі па 33 метры.

Строительство Западного обхода

У перспектыве магістраль павінна злучыць аўтадарогі Р17 (Брэст — мяжа Украіны) і М1 (Брэст — Мінск — мяжа Расіі), а таксама міжнародныя аўтамабільныя памежныя пункты пропуску «Брэст — Тэрэспаль» і «Казловічы—Кукурыкі»

У сярэдзіне года з'явяцца бытоўкі ў раёне чыгуначнага пераезду паміж мікрараёнамі Рэчыца і Дуброўка, расказвае начальнік філіяла СУ-158 ААТ «Будаўнічы трэст № 8» Ігар Кулініч:

— Каб паскорыць працэс, мы плануем будаваць пуцеправод адначасова на некалькіх захватках. Будуць задзейнічаны каля тысячы спецыялістаў з усёй краіны.

Увогуле, ёсць праца і будаўнікам, і цэментным заводам. Як справядліва заўважыў Аляксандр Лукашэнка ў час нядаўняй «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», новыя дарогі — гэта выдатная падтрымка цэментнай прамысловасці.

Строительство Западного обхода

Тое, што ў Брэсце прыменяць новыя падыходы да будаўніцтва — гэта ўжо відавочна, дзеліцца першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Мостабуд» Сяргей Звоннік:

— Будаўніцтва другой чаргі Заходняга абыходу тыповае, аднак кальцавую развязку ў сярэдзіне пуцеправода мы ўпершыню ў краіне выканаем цалкам у маналіце.

Чакаецца, што пуцеправод узвядуць за два гады. Ён стане своеасаблівым падарункам гораду да 1000-гадовага юбілею, які Брэст адсвяткуе ў 2019 годзе.

Источник информации: Анна ПЕТРОЧЕНКО, фота Іллі ГАПАНЮКА — «Рэспублiка».

Теги:
Просмотров:
----------------------
Понравилась статья? Поделитесь с друзьями:

Интересные записи по теме:

Комментарии

Прикрепить изображение

4 комментария к “Брэсцкія дарожнікі прыступілі да другой чаргі будаўніцтва Заходняга абходу”

  1. Аноним :

    Thumb up 1 Thumb down 0

    Спасибо за статью на национальном языке, я всё понял...

  2. admin :

    Thumb up 1 Thumb down 0

    Посетитель, над. Подъем на путепровод будет начинаться уже от нефтебазы. Самый сложный этап — кольцо над речицкими переездами — но часть работ можно вести, не ограничивая движение транспортных средств.

    Недоверчивый, мне тоже. Но посмотрим и сравним затем с изначальным эскизом, который показали в горисполкоме)

  3. Посетитель :

    Thumb up 1 Thumb down 0

    Я не понял, развязка над переездами будет проходить или нет?

    Если нет — то ололо. Там и так затор, а перенаправленый поток...

    Если да — как ездить и как будет ходить общественный транспорт, когда там будет идти строительство?

  4. Недоверчивый :

    Thumb up 1 Thumb down 0

    За два года??? Верится с трудом...