Авто

Янв 01

30 декабря 2016г. вышел последний номер газеты "Народная трибуна" (областная, на белорусском языке) как самостоятельного отдельного издания.

Народная трибуна объединяется с Зарей

С января 2017-го "Народная трибуна" меняет "прописку". Теперь это будет тематический спецвыпуск на роднай мове в газете "Заря". Два раза в месяц по четвергам.

Вот что сообщает издание на своем сайте:

"У новым 2017 годзе перамены адбудуцца і ў жыццядзейнасці газеты “Народная трыбуна”. Такі нумар, які вы, паважаныя чытачы, трымаеце ў руках сёння, выйшаў у апошні раз. Але гэта зусім не азначае развітанне з газетай на матчынай мове. Справа ў тым, што ў выніку рэарганізацыі абласной газеты “Заря” шляхам далучэння да яе абласной газеты “Народная трыбуна” беларускамоўнае выданне стане выходзіць у новым фармаце. Двойчы ў месяц, па чацвяргах, газета “Заря” будзе рыхтаваць тэматычны беларускамоўны спецвыпуск “Берасцейскія далягляды”. На яго старонках прапішуцца тэмы культуры і гісторыі роднага краю, краязнаўчыя матэрыялы і публікацыі аб талентах зямлі берасцейскай – адным словам, многае з таго, пра што пісала “Народная трыбуна”.

На працягу 26 год штотыднёвік вітаў чытачоў родным беларускім словам – сакавітым, мілагучным, пявучым. Гэтую традыцыю, звязаную з роднай мовай, працягне і спецвыпуск “Берасцейскія далягляды”. Таму спадзяёмся, што чытачы, якія жадаюць працягваць сяброўства з берасцейскім выданнем на роднай мове, падпішуцца на газету “Заря” і будуць атрымліваць беларускамоўны спецвыпуск.

А мы, калектыў рэдакцыі газеты “Народная трыбуна”, шчыра дзякуем усім чытачам, якія былі разам з намі, усім няштатным аўтарам, якія дапамагалі пісаць летапіс Берасцейшчыны, усім партнёрам, дзякуючы якім выданне друкавалася, своечасова даходзіла да падпісчыкаў або знаходзіла сваіх пакупнікоў.

У гэты пераднавагодні час хочацца пажадаць кожнаму з вас усяго таго, чаго зычаць добрым людзям: любові, разумення, міласэрнасці. Ну і, вядома ж, нельга не ўзгадаць “народнатрыбунаўскае” пажаданне з апошняй старонкі: “Бывайце здаровы, жывіце багата!” Давайце паверым: усё, што было, не было марным; усё, што будзе, будзе карысным. І, можа, лепшым?.. "

01.01.2017.
Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity

Новости по теме:
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
----------------------

Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:

Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ

Если блок популярных новостей здесь не отображается - отключите в браузере блокировщик рекламы.

Яндекс.Метрика