Pochta Atlant Mybaby
Мар 05

Митинг и уличный фестиваль в центре Бреста предлагают провести активисты в рамках празднования Дня воли.

День Воли в Бресте 25 марта 2017. Фото BrestCITY.com

Соответствующая заявка была передана в горисполком, сообщили в оргкомитете праздника.

100-летие принятия 3-й уставной грамоты Рады БНР, объявившей независимой Белорусскую Народную Республику, организаторы предлагают отметить уличным фестивалем с концертом, розыгрышем призов, ярмаркой товаров белорусских ремесленников. 5 марта соответствующую заявку направили в горисполком.

В оргкомитет празднования Дня Воли в Бресте вошли представители политических партий, общественных объединений, волонтеры и бизнесмены.

В прошлом году День Воли в Бресте отметили шествием и митингом. Акция была согласована с городскими властями.

Источник информации: TUT.BY

Святочны вулічны фестываль “100 год БНР” рыхтуецца ў Берасці на Дзень Волі

Грамадзянская супольнасць Берасця рыхтуе масавую акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.

День Воли в Бресте 25 марта 2017. Фото BrestCITY.com

Мітынг і вулічны фестываль у цэнтры Берасця з канцэртам, пляцоўкамі рамеснікаў, майстар-класамі і фотазонамі рыхтуе на 25 сакавіка грамадскасць Берасця. У арганізацыйны камітэт па яго правядзенні аб’ядналіся на сёння 16 суб’ектаў: структуры палітычных партый, грамадскія арганізацыі, валанцёрскія ініцыятывы і мясцовыя бізнэсоўцы. Кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі ад імя аргкамітэта падаў сёння заяўку на правядзенне фестываля ў Берасцейскі гарвыканкам.

Аргкамітэт плануе зрабіць мерапрыемства цікавай і запамінальнай падзеяй для берасцейцаў.

— Круглая дата, 100 год з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі настройвае на святочны лад. І мы рыхтуем сапраўднае свята – канцэрт, розыгрышы прызоў ад нашых партнёраў, знаёмства з беларускімі рамеснікамі і грамадскімі арганізацыямі, мора пазітыву і святочнай сімволікі, — паведаміў старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.

Як адзначыў адзін з сябраў аркамітэта, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі, свята дае шанец на аб’яднанне грамадства вакол найважнейшых нацыянальных каштоўнасцяў – свабоды і незалежнасці:
— Мы запрашаем таксама прадстаўнікоў органаў улады далучыцца да арганізацыі фестываля, разам павіншаваць берасцейцаў з юбілеем падзеі, якая ўрэшце прывяла да стварэння дзяржавы, у якой мы жывем, — адзначыў Ігар Маслоўскі.

— Зараз арганізацыйны камітэт рыхтуе праграму мерапрыемства. Мы заклікаем усіх, хто лічыць гэты дзень святочным, далучацца да яго арганізацыі. Можна стаць валанцёрам і атрымаць досвед арганізацыйнай працы. Можна ахвяраваць невялікія сумы на выраб фестывальнай сімволікі. А калі вы ўладальнік беларускага бізнэса – можна прэзентаваць сваю фірму на адной з крэатыўных пляцовак фестываля. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні мы будзем публікаваць у сацыяльных сетках з хэштэгам #БНР100, — дадаў Дзмітрый Шыманскі.

Даведка:
25 сакавіка 1918г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную грамату, абвясціўшы Беларусь “незалежнай і вольнай дзяржавай”. Тым самым было пацверджана шматвекавое імкненне беларускага народа будаваць уласную дзяржаву. Нельга пераацаніць значэнне гэтай падзеі для фармавання беларускай дзяржаўнасці ў 20-м стагоддзі.
Сёлета мы адзначаем 100-годдзе гэтай падзеі, аддаючы даніну павагі людзям, дзякуючы руплівай працы якіх мы сёння маем гонар жыць у сваёй дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь.

Прэсс-служба аргкамітэта

В Бресте празднуют 100 лет БНР. День Воли-2018: репортаж с площади Свободы

Теги:
05.03.2018. Просмотров:
----------------------

Последние новости:

Читайте также

Комментарии

Прикрепить изображение