Авто

Май 12

У межах Трэцяга Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пры падтрымцы ZНЯТА STUDIO праводзіцца фотаконкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!

Фатаграфія становіцца неад’емнай часткай сучаснага жыцця. Падзеі, навіны, нататкі, каментары - усё зараз суправаджаецца фотаздымкамі. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць аматару стаць прафесіяналам, а звычаёўцу - знакамітасцю. У конкурсе AD.NAK ZНЯТА ТАК могуць прыняць удзел усе, хто любіць фатаграфію, умее трымаць у руках камеру, а таксама адчувае гэты від мастацтва і не баіцца паказаць свае фотаспробы грамадскасці.


Фотоконкурс AD.NAK ZНЯТА ТАК!

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна зарэгістравацца на сайце ў якасці ўдзельніка Фестывалю і запампаваць сваю работу ў раздзеле «Падаць работу» з указаннем літары конкурсу і нумару намінацыі (напрыклад, N-1).

Намінацыi:

N-1. СМАЧНА

Да ўдзелу прымаюцца рэкламныя фатаграфіі прадуктаў харчавання і напояў беларускай вытворчасці. Гэта могуць быць як натуральныя прадукты з вёскі, так і з крамных паліц. Найперш важна, каб ежа і напоі былі знятыя смачна і цікава. Прымаюцца як фота асобных прадуктаў, так і пастановачныя нацюрморты. Але УВАГА: на конкурс не прымаюцца здымкі тары, у якой прадаецца алкаголь, а таксама фота, на якіх сумяшчаюцца алкагольныя напоі і выявы жывых істотаў і людзей, бо гэта супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

N-2. ПРЫГАЖОСЦЬ

Конкурс бьюці- і фэшн-фатаграфіі. Няважна, у якой тэхніцы будуць зробленыя здымкі, галоўнае, каб яны адлюстроўвалі моц і разнастайнасць прыгожага вакол нас.

N-3. РОДНЫ КУТ

Пакажыце тыя месцы ў вашым горадзе, у якіх увасабляецца вобраз прытулку сучаснага еўрапейца. Пакажыце тыя месцы так, каб членам журы захацелася ў гэтую прастору. Гэта могуць быць фатаграфіі вуліц, кавярняў, паркаў і месцаў адпачынку. На здымках мусіць быць настрой і адчуванне выгоды і камфорту. Фактычна гэта павінны быць іміджава-рэкламныя фатаграфіі для турыстычнага буклета пра Беларусь, якая вам падабаецца.

Не трэба дасылаць фатаграфіі славутасцяў і помнікаў. Але дапускаецца пастаноўка і рэпартаж.

N-4. Імідж AD.NAK!

Вам неабходна прасякнуцца духам фестывалю AD.NAK і прапанаваць на суд журы АДЗІН фотаздымак, які адлюстроўваў бы сутнасць фестывалю.

Варта звярнуць увагу, што здымкі павінны адпавядаць пэўным тэхнічным патрабаванням:

- пашырэнне: jpeg
- каляровая мадэль: RGB
- разрозненне растравых выяваў: не менш за 300 dpi
- памер доўгагаі боку: не больш 30 см.
- аб’ём файлу: да 10 Мб.

Прыем работ: да 10 чэрвеня

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фотаздымкі зробленыя ў перыяд з ліпеня 2011 па чэрвень 2012 года.

Дзеля таго, каб ацаніць, майстэрства і патэнцыял кожнага з удзельнікаў, аргкамітэт конкурсу просіць дасылаць работы не менш як у 3 але не больш за 5 здымкаў ад кожнага ўдзельніка ў намінацыях N-1, N-2 і N-3. А для ўдзелу ў намінацыі N-4 - толькі адзін здымак. Адны і тыя ж фатаграфіі не могуць удзельнічаць у розных намінацыях.

Аўтары лепшых фатаграфій у кожнай намінацыі будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, пра якія паведамім крыху пазней.
Дасылаючы фатаграфіі на конкурс, вы згаджаецеся, што яны могуць быць выкарыстаныя арганізатарамі фестывалю AD.NAK! ў інфармацыйных і рэкламных матэрыялах фестывалю без выплаты ўзнагароджання.

12.05.2012.
Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity

Новости по теме:
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
----------------------

Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:

Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ

Если блок популярных новостей здесь не отображается - отключите в браузере блокировщик рекламы.

Яндекс.Метрика