Dodo
Авто

Июн 04

Ёсць вельмі непаўторнае месца на Берасцейшчыне . Гэта -- Ружаны. Сюды цягнуцца думкамі многія мастакі, каб уявіць гісторыю слаўнага мястэчка, якое і сёння чаруе вока сваім старадаўным і сучасным жыццём.

Пасля аднаўлення Ружанскага Палаца ўзнікла магчымасць праводзіць тут разнастайныя творчыя выставы. Каб трапіць у выставовыя залы творцу не шкада часу і дарожных намаганняў. Вось і сёлета, напачатку чэрвеня, узнікла ідэя наведаць Ружаны з мастацкай выставай.
Сярод арганізатараў і ўдзельнікаў выставы – сябры творчага аб'яднання “Абуджэнне” Андрэй Лычкоўскі (г.Узда), Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка (Мінск). Разам з імі прымаюць удзел у творчых праектах – мастакі суполкі “Арт-Слонім” Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі. З суседняй Бярозы таксама далучаецца мастак Анатоль Маразюк.



Кожны з іх прапануе ў “Ружанскі вянок” сваю задуму, каляровае суквецце, шчыры настрой. Ім ёсць пра што распавесці ў мастацкіх творах жыхарам і гасцям Ружан. Усе іх творы пра мінулае і сучаснае роднага краю ў самых розных сродках творчага самавыказвання. А гэта – невычэрпная плынь для сучасных мастакоў, якія не спыняюцца на дасягнутым, імкнуцца быць адкрывальнікамі новага і запамінальнага. Адным словам – адбудзецца творчае свята, якое ўзбагаціць ружанскае культурнае жыццё, падорыць гледачам самыя жывыя і светлыя ўражанні.



Адкрыццё выставы – 8 чэрвеня а 16 гадзіне ў выставовай зале “Ружанскага палацавага комплексу роду Сапег”.


Магістр гістарычных навук Павел Апановіч

04.06.2018.
Новости по теме: ,
Просмотров:
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
----------------------
Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:

Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Виза

Свежие новости:

По этой же теме (региону):

Комментарии

Возможность комментирования доступна только для зарегистрированных пользователей. Это бесплатно. Присоединяйтесь!

Уже зарегистрированы? Нажмите войти. Если что-то не получается - Руководство по регистрации.


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ

Если блок популярных новостей здесь не отображается - отключите в браузере блокировщик рекламы.