Июл
03
|
Паважаныя жыхары Берасцейшчыны! Шаноўныя ветэраны!
Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Галоўнае дзяржаўнае свята аб’яднала лёсы розных пакаленняў, нагадваючы пра доўгі і нялёгкі шлях станаўлення нашай краіны.
Суровым выпрабаваннем стала Вялікая Айчынная вайна, у бітвах якой загінуў кожны трэці беларус. Таму ў год 75-годдзя Вялікай Перамогі мы яшчэ раз аддаём даніну павагі выключнаму гераізму людзей, якія выратавалі свет ад фашысцкай навалы. Мужнасць, патрыятызм і самаахвярная любоў да Радзімы салдат Перамогі стварылі духоўны падмурак, на якім пабудавана міралюбівае грамадства са сваімі традыцыямі і пераемнасцю пакаленняў.
За дзесяцігоддзі міру і стабільнасці, дзякуючы агульнай руплівай працы людзей, раненая беларуская зямля пераўтварылася ў квітнеючыя сады і палеткі, у сучасныя аграгарадкі і прамысловыя цэнтры. І наперадзе ў нас – грандыёзныя планы дзеля далейшага росквіту роднага краю.
Жыхары вобласці, якая першай пазнала ваенныя нягоды, беражліва захоўваюць памяць пра народны подзвіг і перадаюць яе нашчадкам, каб больш ніколі варожыя боты не тапталі Бацькаўшчыну. У трэці завяршальны Год малой радзімы берасцейцы працягваюць мацаваць дабрабыт рэгіёну добрымі справамі і пачынаннямі. За апошнія гады Брэстчына стала адным з самых вабных куточкаў краіны.
Дарагія землякі!
У гэты святочны дзень зычым вам здароўя, аптымізму, дабрабыту і новых працоўных здабыткаў. Няхай вам шчасціць у жыцці!
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Віншаванне ад кіраўніцтва горада жыхарам Брэста з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары Брэста!
Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 3 ліпеня для ўсіх нас, беларусаў, – асаблівы дзень. Гэта сімвал свабоды і суверэнітэту нашай Радзімы. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца Айчынай, верыць у яе годную будучыню і ўносіць свой уклад у развіццё роднага краю.
Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў ад захопнікаў родны край, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адраджаў нашу родную Беларусь.
Дзень Незалежнасці для кожнага беларуса – напамін пра тое, якой цаной былі заваяваны свабода і незалежнасць нашай дзяржавы.
Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.
Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бацькоў і дзядоў. Сучасная Беларусь славіцца працай, творчым натхненнем людзей, якія жывуць на гэтай зямлі. Хай нашы справы і ў далейшым служаць высакароднай місіі ўмацавання беларускай дзяржаўнасці.
Шчыра жадаем вам, дарагія берасцейцы, добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працы! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах кожнага з вас жыве спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт
Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў
Адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста
Читайте также:
03.07.2020.День Независимости-2020. Что будет 3 июля в Бресте. Во сколько салют
Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity
Новости по теме: День независимости
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
По этой же теме (региону):
Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:
Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро