Фев
19
|
Кожны год з вялікім нецярпеннем і зацікаўленасцю чакаюць прыхільнікі беларускай мовы абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”, якое вабіць сваёй непаўторнасцю і адметным каларытам.
Паважаныя сябры! 20 лютага 2020 года ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” у чарговы раз запрашае ўсіх на абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Арганізатарамі свята з’яўляюцца ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”.
У рамках свята адбудуцца наступныя мерапрыемствы:
- 12.00-14.30 Абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Па выніках абласнога тура будуць адабраны тры лепшыя выканаўцы ад Брэсцкай вобласці для ўдзелу ў ІІІ этапе Нацыянальнага конкурсу;
- 15.15-16.00 Кніжная выстава беларускіх аўтараў-юбіляраў года з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага. Паэтычны марафон “І слова ў сэрцы адгукнецца …”, дзе кожны жадаючы зможа прачытаць любімыя вершваныя радкі беларускіх пісьменікаў;
- 16.00-17.00 Выступленне аматарскіх калектываў тэатральнага мастацтва Брэсцкай вобласці “Кола жыцця” (паказ спектакляў);
- 17.00-18.15 Канцэрт з цыкла “Рух Зямлі”, прысвечаны памяці беларускага фалькларыста, філолага, мовазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Фёдара Данілавіча Клімчука, дзе будуць прадстаўлены мясцовыя гаворкі Ганцавіцкага, Драгічынскага, Кобрынскага і Столінскага раёнаў.
Уваход на мерапрыемствы свята свабодны.
19.02.2020.Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity
Новости по теме: Афиша
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
По этой же теме (региону):
Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:
Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро