Авто

Июн 26

30 чэрвеня 2019 г. – свята – Дзень моладзі. У гэты дзень у Брэсце пройдзе шэраг мерапрыемстваў і святочных акцый.

Навінкай гарадской праграмы ў гэтым годзе стане фестываль-парад «Вышыванка». Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай спадчыны беларусаў, захаванне злучнай ніткі пакаленняў.

Прыняць удзел у фестывалі-парадзе могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба апрануць вопратку ці выкарыстоўваць аксесуары з нацыянальным беларускім арнаментам. Да месца – кашулі і сукенкі-вышыванкі, у тым ліку «з бабулінага куфра», цішоткі, матузы з нацыянальным арнаментам, паясы і іншае.

Фестываль-парад стартуе а 16-й гадзіне. Удзельнікі сустрэнуцца каля кінатэатра «Беларусь» і адтуль пройдуць арганізаваным шэсцем па вуліцы Савецкай, Набярэжнай імя Францыска Скарыны да сцэнічнай пляцоўкі каля прычала. Тут на гарадской святочнай сцэне пройдзе дэфіле і фотасесія ўдзельнікаў.

Запрашаем на свята берасцейцаў і гасцей горада!

Источник информации: БРСМ Брест.

Мероприятие состоялось:

В Бресте прошел красочный парад «у вышыванках» (фото, видео)

26.06.2019.
Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity

Новости по теме:
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
----------------------

Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:

Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ

Если блок популярных новостей здесь не отображается - отключите в браузере блокировщик рекламы.

Яндекс.Метрика