Авто

Дек 23

Васьміразовы чэмпіён Беларусі, удзельнік элітнай групы Лігі чэмпіёнаў - Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П. Мяшкова - напярэдадні любімых зімовых святаў прадстаўляе навагодняе відэа, у якім прынялі ўдзел заснавальнікі славутага ансамбля «Верасы» Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, а таксама гандбалiсты каманды.

Видео Завируха от БГК имени Мешкова

Разам яны выканалі адзін з галоўных хiтоў васьмiдзесятых - «Завіруха», якi па cённяшнi дзень часта гучыць у тэлеэфіры і на радыёстанцыях.

Гэта яшчэ адно відэа ад БГК, якое, напэўна, стане папулярным. Нагадаем, што ў гэтым годзе клуб ужо прадставіў прафесійны кліп «У Брэсце - гандбол» па матывах вядомага хіта гурта «Ленінград», а відэа «Манекен Чэлендж», на погляд шэрагу СМІ, стала адным з лепшых у краіне.

«Ёсць шмат навагодніх песень, але «Завіруха» - наша, родная, душэўная, таму мы выбралі яе для навагодняга відэа. Нават легіянеры БГК, якія ўдзельнiчалi ў праекце, адзначылі асаблівую лірычнасць гэтай песні на беларускай мове. Мы ўдзячныя Ядвізе Паплаўскай і Аляксандру Ціхановічу за ўдзел у праекце і яго падтрымку. Характэрна, што словы да песні напісаў вядомы беларускі дзеяч культуры Генадзь Бураўкін. У эпоху, калі Генадзь Мікалаевіч узначальваў Белтэлерадыёкампанію, новы імпульс атрымала прасоўванне беларускай мовы, а гандбол значна часцей стаў з'яўляцца на тэлеэкранах, " - пракаментавала новае відэа Лідзія Сямёнава, намеснік кіраўніка клуба па маркетынгу і камунікацыях БГК імя. А.П. Мяшкова.

23.12.2016.
Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity

Новости по теме:
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
----------------------
Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:

Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

По этой же теме (региону):


ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ

Если блок популярных новостей здесь не отображается - отключите в браузере блокировщик рекламы.

Яндекс.Метрика