Июн
18
|
Председатель брестского горисполкома сегодня в телеграм-канале решил поделиться статьей за 18 июня 1941 г. из газеты "Заря" (Брест), т.е. ровно 80 лет назад, об окончании учебного года и мероприятиях, которые проходили в городе по этому случаю.
До начала войны оставалось три дня...
НАВУЧАЛЬНЫ ГОД ЗАКОНЧАН
У гэты сонечны чэрвеньскі дзень асаблiва па-святочнаму выглядала дзетвара. 3 раніцы яна запоўнiла вуліцы горада. 3 чырвонымі сцягамі, лозунгамі вышлі піонеры і школьнікі на дэманстрацыю, прысвечаную заканчэнню навучальнага года. На іх усхваляваных тварах — радасць сённешняга дня. Закончыўся навучалыны год. Наперадзе — лета, адпачынак, многа цікавага, займальнага. Спорт, праца, цікавыя гульні, экскурсіі, рыбалоўства — запоўняць іх канікулы. Многія рэбяты паедуць у лагеры, многія будуць адпачываць на дзіцячых пляцоўках...
Свята пачалося парадам піонераў, прысвечаным агляду піонерскіх атрадаў. Барабаншчыкі старанна выбіваюць дроб. Стройным крокам, святочна апранутыя, загарэлыя праходзядь піонеры. Лёгкі ветрык развявае на іх грудзях чырвоныя гальштукі. Вось ідуць лепшыя атрады горада і Брэсцкага раёна — піонератрады школ 2, 10, 12, Рэчыцкай няпоўнай сярэдняй школы і другія. Не мець ніводнай дрэннай адзнакі ў атрадзе, узорна паставіць ваенна-фізкультурную работу, каб кожны піонер здаў нормы на значкі БГПА, ГПА, ЮВС, ГСА, і натрэнiравадь сябе ў далёкіх пераходах; мець элементарныя працоўныя навыкі: умець шыць, штопаць, убіраць за сабой — такія былі асноўныя ўмовы агляду. Аб выкананні гэтых умоў з гордасцю рапартавалі лепшыя піонерскія атрады.
У кожнага з піонераў на грудзях па некалькі абаронных значкоў. Піонеры ўмеюць арыентавацца па компасу, ведаюць азбуку Морзе, знаёмы з цяжкасцямі пераходаў. Піонерскі атрад Рэчыцкай НСШ, Брэсцкага раёна, зрабіў 60 кілометровы турысцкі паход па ваколіцах сваёй мясцовасці. Многа цікавых падарожжаў арганiзуюць рэбяты гэтага атрада ў летнія канікулы...
Пасля дэманстрацыі ўсе школылкі арганізавана прышлі ў парк імені 1-е Мая. Тут адбыўся мітынг. 3 паспяховым заканчэннем навучальпага года вітае школьнікаў загадчык аблана тав. Корпшук. Ён жадае дзецям добрага, радаснага адпачынку: загарэць, паправіцца, набрацца сiл, каб прыйсці ў новы навучальны год яшчэ больш бадзёрымі, моцнымі і вучыцца толькі на выдатна і добра. Цёпла віншуе рэбят з закантчэннем вучобы прадстаўнік ЦК ЛКСМБ тав. Расінская.
...Жывой і разнастайнай была праграма дзіцячай самадзейнасці. Яе адкрыў аркестр народных інструментаў Дома піонераў. Ён майстэрскi выканаў некалькі складаных музыкальных твораў. Асаблівай арыгінальнасцю вызначаецца выкананне твора «Утро» кампазітара Грыга. Прыемна песціць слух імітацыя салаўіных трэляў і стройныя акорды юных музыкантаў.
Іх змяняюць харавыя ансамблі, танцавальныя гурткі школ і Дома пiонераў. Найбольшай папулярнасцю ў рэбят у гэты дзень карысталіся выканаўцы Дома піонераў. Яны паказалі сябе даравітымі зацейнікамі. I музыканты, і танцоры, і спевакі захаплялі ўсіх сваім майстэрствам. Вучнi першай польскай школы добра выканалі нацыянальны польскі танец «Кракавяк». Іх заслужана праважалі рэбяты адабраючымі апладысментамі...
Канцэрт мастацкай самадзейнасці закончан. I тут хочацца некалькі слоў сказаць аб арганізатарах свята. Яны былі тут нейкімі невідзімкамі, ва ўсякім выпадку сярод дзяцей не вiдаць было іх. Мала сабраць дзетвару ў парк, яна і сама з вялікай ахвотай прышла. Галоўнае — дапамагчы ёй весела, культурна правесці свае свята, арганізаваць масавыя гульпі, танцы, каб дзеці маглі сапраўды павесяліцца. I ў гэтым ім ніхто не дапамог. А дзе, пытаемся, настаўнікі, кiраўнікі комсамольскіх і піонерскіх арганізацый? Лягчэй за ўсё было пасадзіць духавы аркестр на танцавальнай пляцоўцы і іграць дзецям... факстроты. Яны іх вельмі захапiлі, і гэта маглі бачыць самі арганізатары, каб яны былі там. Пасля выступлення ўдзельнікаў самадзейнасці, большасць дзяцей пайшла брадзіць па парку і толькі невялікая частка засталася штурмаваць танцавальную пляцоўку, адкуль, да рэчы, дзетвару хутка выціснулі дарослыя.
Г. Будай.
Читайте также:
Источник информации: БрестСИТИ. Фото использовано в качестве иллюстрации.
18.06.2021.Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brestcity
Новости по теме: Старый Брест, Школа
***
Подпишитесь на Новости Бреста в Google
Читайте БрестСИТИ в Яндекс.Новости
По этой же теме (региону):
Понравилась новость? Поделитесь с друзьями:
Наш канал в Viber и Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро